220117, г. Минск, ул. Голубева, 29 Тел./факс: (017) 342-95-26, 342-95-26
Версия для слабовидящих

Гастранамічны фэст “Смак беларускіх брэндаў”

Упершыню ў 2024/2025 навучальным годзе з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў кабінеце-музеі Максіма Багдановіча прайшоў гастранамічны фэст “СМАК БЕЛАРУСКІХ БРЭНДАЎ”. Наша краіна знакамітая сваімі смачнымі прадуктамі харчавання і традыцыйнай кухняй.

У ходзе фэсту вучні прэзентавалі рэцэпты прыгатавання блюд беларускай кухні, распавядалі пра свае самыя любімыя смакоткі беларускіх кандытарскіх фабрык (пры гэтым узгадвалі гісторыю дзейнасці фабрык і традыцыйныя рэцэпты пячэння, цукерак!) і частавалі сваіх аднакласнікаў!

Мерапрыемства запомніцца водарам любімых дранікаў і мачанкі з блінамі, смакам журавін, шакаладу і мядовых пернікаў! Але самае галоўнае – гэта гучанне беларускай мовы і атмасфера зносін, якая была напоўнена цеплынёй, шчодрасцю і гасціннасцю!

Меню раздела