Комитет по образованию Мингорисполкома Управление по образованию администрации Московского района г.Минска
Паважаныя пяцікласнікі!
Курс 5 класа ў сістэме літаратурнай адукацыі займае асобае месца як пераходны ад пачатковага этапу навучання (літаратурнае чытанне) да сярэдняга – літаратурнае навучанне. Галоўным аб’ектам на ўроку літаратуры будзе з’яўляцца мастацкі твор, яго жыццёва-пазнавальныя, мастацка-эстэтычныя і каштоўнасна-ацэначныя якасці. Запрашаючы ў загадкавы свет, прапануем мастацкія творы для чытання:
1. Беларускія народныя казкі.2. “Бяздоннае багацце: легенды і паданні, сказы” (уклад. А. Гурскі).3. Э. Валасевіч. “Дняпроўскі чарадзей”.4. Браты Грым. “Казкі”.5. А. Грачанікаў. “Казка пра Івана-ганчара і пачвару- цара”.6. У. Дубоўка. “Як сінячок да сонца лётаў”.7. Д. Зальтэн. “Бэмбі”.8. М. Зарэмба. “Паддаўкі”, “Арэхавы Спас”.9. Карусь Каганец. “Скрыпач і ваўкі”.10. У.Караткевіч. “Чортаў скарб”, “Кацёл з каменьчыкамі”.11. Д. Р. Кіплінг. “Маўглі”.12. Якуб Колас .“Што яны страцілі”, “Стары лес”.13. А. Ліндгрэн. “Браты Львінае Сэрца”.14. М. Лынькоў. “Міколка-паравоз”.15. А. Масла. “Таямніца закінутай хаты”, “Прыстань ваўкалакаў: чарадзейныя казкі” (уклад. А. Гурскі).16. Э Распэ. “Прыгоды барона Мюнхаўзена”.17. А Якімовіч. “Рыжык”, “Залатая дзіда”.18. “Ветразі: кніга для пазакласнага чытання ў 5 кл.” ШБ (уклад. Л. Цітова).19. “Сіняя птушка: кніга для чытання” (уклад. Л. Цітова).