220117, г. Минск, ул. Голубева, 29 Тел./факс: (017) 207-95-26, 207-95-26 gymn10@minsk.edu.by

Белорусская литература 10 класс

Паважаныя дзесяцікласнікі!

На вывучэнне  беларускай літаратуры  ў дзясятым класе адводзіцца  53 гадзіны (з іх 49 гадзін  - на вывучэнне і абмеркаванне твораў, 4 гадзіны на творчыя працы). Асноўная мэта навучання беларускай літаратуры – сфарміраваць уяўленне пра беларускую літаратуру ад старажытнасці да сучаснасці, асэнсаваць ідэйна-мастацкі змест лепшых твораў беларускага мастацкага слова і паасобных твораў замежных аўтараў у перакладзе на родную мову. Для арганізацыі  змястоўнай і эфектыўнай працы прапануецца прачытаць у час летніх вакацый наступныя творы:

  1. Максім Гарэцкі. “Роднае карэнне”, “Літоўскі хутарок”.
  2. Уладзімір Дубоўка. Вершы.
  3. Кандрат Крапіва. Байкі. Камедыя. “Хто смяецца апошнім”.
  4. Андрэй Мрый. Раман “Запіскі Самсона Самасуя”.
  5. Стэфан Цвейг. Навела “Нябачная калекцыя”.
  6. Міхась Зарэцкі. Апавяданні “Кветка пажоўклая”, “Ворагі”.
  7. Кузьма Чорны. Раман “Пошукі будучыні”.
  8. Аркадзь Куляшоў. Вершы.
  9. Максім Танк. Вершы.
  10. Янка Брыль. “Галя”, “Memento mori”.
  11. Сяргей Грахоўскі “Зона маўчання”.
  12. Леанід Дайнека “Жалезныя жалуды”.
  13. Генрых Далідовіч “Гаспадар- камень”.
  14. Алесь Жук. “Паляванне на Апошняга Жураўля”.

Меню раздела