На базе кабінета-музея Максіма Багдановіча арганізуюцца і праводзяцца экскурсіі, інфармацыйныя, пазнавальныя і займальныя мерапрыемствы, прадстаўляюцца творчыя праекты па беларускай мове і беларускай літаратуры.
Для вучняў пачатковай школы праведзены інфармацыйны дайджэст з элементамі гульні “Беларуская мова цікавая і займальная”. Вучням былі прапанаваны беларускія загадкі, малюнкі з зашыфраванымі фразеалагізмамі.
Вучні старэйшых класаў наладзілі працу тэлеграм-канала, дзе адлюстроўваюцца асноўныя мерапрыемствы кабінета-музея ці Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прапануецца карысны і займальны матэрыял.