Комитет по образованию Мингорисполкома Управление по образованию администрации Московского района г.Минска
Каб любіць Беларусь нашу мілую,Трэба ў розных краях пабываць.Разумею цяпер, чаму з выраюЖураўлі на Палессе ляцяць.
Што ім тыя пагоды паўднёвыя!Што ім пышны платанавы рай,Калі клічуць іх далі сасновыяI азёрны рабінавы край.
Сакавітыя пожні мурожныяHe заменіш нічым і нідзе,I зямлю, дзе сцяжыначка кожнаяУ прыветлівы двор прывядзе.
Каб любіць Беларусь нашу мілую,Трэба ў розных краях пабываць.Зразумееш тады, чаму з выраюЖураўлі на Палессе ляцяць.
Алесь Ставер