220117, г. Минск, ул. Голубева, 29 Тел./факс: (017) 207-95-26, 207-95-26 gymn10@minsk.edu.by

Культурна-пазнавальны маршрут

Культурна-пазнавальны маршрут «Знаёмства з Малой Радзімай»

(Мінск – Дзяржынск – Станькава – Мінск)

г. Дзяржынск.

Знаёмства з майстрам па ручной апрацоўцы дрэва Андрэем Міхайлавічам Мартынюком. Агляд калекцыі драўляных гадзіннікаў.

     

Пасля знаёмства з Уладаром часу нас чакае, безумоўна, вандроўка ў мінулае. Наперадзе – летапіс гісторыі майго краю.

в. Станькава Дзяржынскага раёна (каля 8 км ад г. Дзяржынска)

Патрыятычная гадзіна «Юны герой – Марат Казей»

Марат Казей. Што зрабіў гэты хлопчык? Чаму пра яго пішуць кнігі, п’есы, складаюць песні?

Юнаму Марату было дванаццаць гадоў, калі ён прыйшоў у партызанскі атрад. Да гэтага хлопчык жыў разам з маці і дзвюма сёстрамі ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна.

Хлопчык вельмі сябраваў са сваёй сярэдняй сястрой Адай, дапамагаў
ёй па гаспадарцы. А калі ў Ады чаму-небудзь псаваўся настрой, ён пускаўся перад ёю ў смешныя скокі і спяваў забаўныя песенькі. Заўсміхаецца сястра –
і Марат рады.

І вось пачалася вайна. Парушылася звыклае жыццё мірнага сяла. Мужчыны пайшлі ў армію. Дома засталіся дзеці, падлеткі, жанчыны. Марат
з першага дня вайны наладзіў назіральны пункт на даху свайго дома. Хлопчык гадзінамі праседжваў там, пільна аглядаючы наваколле.

Маці Марата наладзіла сувязь з падпольшчыкамі, але немцы высачалі сувязную і павесілі на плошчы ў Мінску.

Тады Марат і ўцёк у лес, да партызанаў. Ён пакляўся помсціць ворагу
за сваю маму, за родную краіну і моцна трымаў сваю клятву.

Пад выглядам жабрака хлопчык хадзіў па суседніх вёсках, збіраў звесткі аб колькасці салдат у нямецкіх гарнізонах, даведваўся, якое ў іх узбраенне.

Марат часта марыў пра тое, як скончыцца вайна і ён зноў пойдзе ў школу. Але не давялося яму дажыць да Дня Перамогі. Аднойчы, выконваючы заданне, Марат трапіў у засаду…

Апошні патрон у апошняй абойме,
Ды з ворагаў хлопец не зводзіць вачэй.
Кальцо на гранаце намацаў рукою:
– Ану, падыходзьце бліжэй!..
І грымнула рэха па лесе імшыстым.
З металам змяшаўся ўзарваны дзірван.
Палеглі снапамі навокал фашысты, –
Ды сам партызан памірае ад ран…
Асветлена сонцам лясная паляна,
І кветкі навокал вядуць карагод.
На гэтай паляне герой пахаваны –
Хлапчук чатырнаццаці год.


в. Станькава Дзяржынскага раёна
(каля 8 км ад г. Дзяржынска)

Экскурс «Сядзіба Гутэн-Чапскіх»

Менавіта ў в. Станькава знаходзіцца радавое гняздо графскага сямейства Гутэн-Чапскіх (к. ХІХ стагоддзя).

Высакародны род Чапскіх вядзе свой радавод
з X стагоддзя і нават мае свой герб, на якім напісаны іх горды дэвіз:«Жыццё – Айчыне, гонар – нікому».

На жаль, сядзіба ў Станькава да нашых дзён захавалася не поўнасцю. Ацалелі толькі сядзібныя пабудовы: свіран, альтанка, гаспадарчыя памяшканні і, самае галоўнае, «Скарбніца».

Менавіта ў ёй размяшчалася бібліятэка, калекцыя манет і жывапісу сямейства Чапскіх. Тут было сабрана мноства рэдкіх і ўнікальных кніг, гравюр, карцін. Таксама тут захоўваліся калекцыі зброі, фарфору і іншае.

На тэрыторыі сядзібы захавалася альтанка часоў Эмерыка Чапскага.
У цэнтры альтанкі заўсёды стаяў столік, вакол – лаўкі. Тут любілі адпачываць шматлікія госці. У альтанцы вешалі шторы, быў накрыты стол, іграў аркестр, госці плавалі па возеры
на лодках паміж лебедзяў.

Таксама на тэрыторыі комплексу захаваліся рэшткі брамы. Усяго уязных брам у сядзібе было чатыры. На адной з іх быў звон,
які званіў за 15 хвілін да выезду гаспадара. Тады збягаліся мясцовыя дзеці, і граф раскідваў ім залатыя
і срэбныя манеты. 

Асаблівым гонарам Чапскіх быў парк, разбіты па англійскаму стылю. У ім было высаджана звыш 500 відаў дрэў: 72 віды клёнаў, велізарная калекцыя дубоў, ясеня, туі, кедраў, вязаў і бяроз. У парку знаходзіліся аранжарэі, цяпліцы, гадавальнікі: штогод на продаж ішло каля 4 тысяч саджанцаў фруктовых дрэў.

Парк займае плошчу каля 15 га (без возера і фруктовага саду).

Наша вандроўка працягваецца. З мінулага мы адпраўляемся ў сучаснае. 

в. Станькава Дзяржынскага раёна (каля 8 км ад г. Дзяржынска)

«Цэнтр экалагічнага турызма «Станькава» гасцінна запрашае»

Наведвальнікі Цэнтра даведаюцца шмат цікавага з гісторыі Дзяржыншчыны і добра адпачнуць. На тэрыторыі Цэнтра ёсць тэматычныя пляцоўкі «Партызанскі лагер», «Мінскі ўмацаваны раён», конеферма, атракцыёны, адметнасць – заасад, на тэрыторыі якога жыве каля 50 відаў жывёл і птушак. 

     

Наша вандроўка па прасторах часу скончана.

Мінулае… Сучаснае… Будучае… Менавіта ад кожнага з нас залежыць, ці зможам мы сказаць у будучым: “Мы збераглі сваю спадчыну! Мы любім сваю Беларусь!“

Меню раздела