Комитет по образованию Мингорисполкома Управление по образованию администрации Московского района г.Минска
Вось ужо амаль два гады доўжыцца супрацоўніцтва нашых дзесяцікласніц са штомесячным грамадска-палітычным і літаратурна-мастацкім часопісам “Бярозка”, які працуе для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Практычна кожны нумар змяшчае цікавыя і змястоўныя матэрыялы Лізы Карчэня. Ад адной да другой публікацыі расце ўзровень нашых карэспандэнтаў, больш разнастайнай становіцца тэматыка іх допісаў у часопіс. Ліза то запрашае ў свой захапляльны свет фантастыкі, то прымушае чытачоў задумацца над простымі і адначасова складанымі рэчамі структуры рэальнасці.