У дванаццатым нумары штомесячнага грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса “Бярозка” для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту ў рубрыцы “Казкі школьнага жыцця” надрукаваны дзве казкі нашай пастаяннай карэспандэнткі – вучаніцы 10 “А” класа Карчэня Лізаветы. Казка “Пярсцёнак полымя” – захапляльная і адначасова пазнавальная і павучальная гісторыя аб тым, чаму нельга браць рэчы, якія табе не належаць.
Другая казка “Зорны захавальнік і Капітан” – мудрасць філосафа, апавядае пра тое, як важна, каб кожны ў Сусвеце займаўся сваёй справай, бо, як сцвярджае казка “... той, хто, нягледзячы на небяспекі, бесперапынна імкнецца ў таямнічыя далячыні, вечна спяшаючыся да новых планет і сузор’яў, наўрад ці зможа вытрымаць вечнасць...”. Вялікі і шчыры дзякуй Лізе за творчасць, за трапныя родныя словы, за імкненне не толькі самой зразумець, але і патлумачыць усім няпростыя рэчы жыццёвай мудрасці...

