Комитет по образованию Мингорисполкома Управление по образованию администрации Московского района г.Минска
Пра аўтараў і іх публікацыі
Вось ужо амаль два гады доўжыцца супрацоўніцтва нашых дзесяцікласніц са штомесячным грамадска-палітычным і літаратурна-мастацкім часопісам “Бярозка”, які працуе для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Практычна кожны нумар змяшчае цікавыя і змястоўныя матэрыялы Паліны Пархімовіч. Ад адной да другой публікацыі расце ўзровень нашых карэспандэнтаў, больш разнастайнай становіцца тэматыка іх допісаў у часопіс.
Паліна радуе глыбокім асабістым пранікненнем у літаратурныя творы, якія праходзяцца на ўроках. Якуб Колас “У Палескай глушы”, цікавы пісьменнік Ядвігін Ш, малавядомы, але вельмі таленавіты Сяргей Палуян, класік беларускай літаратуры, сапраўдны патрыёт Бацькаўшчыны Максім Багдановіч - толькі некаторыя імёны, якія дапамагае Паліна адкрываць чытачам часопіса, далучаючы кожнага да духоўных скарбаў Айчыны.