220117, г. Минск, ул. Голубева, 29 Тел./факс: (017) 207-95-26, 207-95-26 gymn10@minsk.edu.by

Бярозка №2/2016

У чарговым нумары 2016 года часопіса “Бярозка”  зноў  надрукаваны матэрыялы нашых вучняў. Ліза Карчэня, вучаніца 9 “В” класа на гэты раз размясціла свае  разважанні пра Фантастыку ў рубрыцы “Калі сур’ёзна”. Імпануе цікаўнасць, задумлівасць, дапытлівасць, нераўнадушнасць, неардынарнасць аўтаркі. Захопліваюць мары і роздум пра звычайныя і незвычайныя рэчы, думкі пра фантастычнае і рэальнае, філасофскі падыход да штодзённасці і будучыні ў нашым жыцці... 

Другі матэрыял Алены Ляўковіч, вучаніцы 9 “Б” класа змешчаны ў рубрыцы “Верасок-проза”, у якой друкуюцца творы пачынаючых аўтараў. “Мары пра вясну” – гэта не толькі мары Алены, але і кожнага з нас. Чытаючы радок за радком міжволі ўяўляеш тыя яскравыя карціны, якія ўдалося стварыць у невялічкім допісе. Карціны блізкія  і зразумелыя кожнаму, хто з такім вялікім нецярпеннем чакае яе Вялікасць “ВЯСНУ”.  

Меню раздела