220117, г. Минск, ул. Голубева, 29 Тел./факс: (017) 207-95-26, 207-95-26 gymn10@minsk.edu.by

Тыдзень да 125 годдзя Багдановіча

З пятага па дзявятага снежня  ў кабінеце-музеі Максіма Багдановіча  прайшло шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 125-гадавіне з дня народзін класіка беларускай літаратуры, сапрўднага патрыёта Бацькаўшчыны Максіма Багдановіча.  

Нібы яскравая знічка праляцела зямное жыццё Максіма Багдановіча. Чвэрць стагодздзя з ім, цэлае стагоддзе без яго. Час пацвярджае, што паэт непадуладны яму (часу).

Ёсць людзі, жыццё якіх не падпарадкавана часавым межам, бо духоўнае існаванне гэтых асоб не абмяжоўваецца ніякімі рамкамі. Такія геніі не толькі назаўсёды  застаюцца ў памяці чалавецтва, але і нават пасля смерці працягваюць аказваць значны ўплыў на разнастайныя працэсы рэчаіснасці.

Геніяльная постаць прызнанага ва ўсім свеце Майстра Слова, самага маладога беларускага класіка Максіма Багдановіча займае ў жыцці кожнага чалавека асаблівае месца. Паэт чыстай красы глядзіць на ўсіх нас, на свет чароўным поглядам, яму дадзены вельмі рэдкі дар – бачыць цудоўнае ў штодзённым жыцці, незвычайнае ў пасрэдным, у тым, што нас акружае, да чаго мы даўно прывыклі. Думкі, выслоўі паэта глыбокія і разам  з тым гранічна зразумелыя кожнаму. Яны яшчэ раз пацвярджаюць, што ўсё геніяльнае -  проста:

...Хто мы такія?
Толькі падарожныя –
Папутнікі сярод  нябёс.
Навошта ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы  разам ляцім
Да зор?

Гэтыя радкі слыннага сына беларускай зямлі сталі эпіграфам Тыдня.  

У  8 “Б” , “В”, 10 “А”, Б”,”В”  класах былі праведзены ўрокі-прысвячэнні Максіму Багдановічу. Прыемна, што вучні выдатна справіліся з працай.

Для вучняў 5 “Г” класа была праведзена экскурсія па кабінеце-музеі Максіма Багдановіча

У дзень народзін паэта ў актавай зале адбылася запамінальная сустрэча з артыстамі Белдзяржфілармоніі Зінаідай Уладзіміраўнай Феакціставай, Святланай Старадзетка, Аленай Лузан – нашымі даўнімі і шчырымі сябрамі. У літаратурна-музычнай кампазіцыі “Пазначаны знакам генія” разам з артыстамі прынялі ўдзел і вучні 8 “Б” класа. Гэта наш чарговы сумесны праект.

Дзясятага снежня ў кабінеце-музеі адбылося заключнае мерапремства  “Чытаем творы Максіма Багдановіча”.

Меню раздела