220117, г. Минск, ул. Голубева, 29 Тел./факс: (017) 207-95-26, 207-95-26 gymn10@minsk.edu.by

Экскурсія па кабінеце-музеі Максіма Багдановіча

Няма красы без  спажытку ,бо сама краса
І есць той спажытак дзеля душы.

М .Багдановіч

Нашы экскурсаводы

 
Багуслаўская Яна    Валчэцкая Палiна    Жызнеўская Насця    Маліноўская Дар'я

Багуслаўская Яна. У кожнай літаратуры ёсць свае паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца іх нашчадкі, У беларускай літаратуры такімі былі Якуб Колас, Янка Купала і Максім Багдановіч. Максіму Багдановічу належыць асаблівае месца. І не толькі таму, што ён жыў па-за межамі Беларусі і быў пазбаўлены яе моўнага, культурнага, бытавога асяроддзя, ён стаў выдатным беларускім паэтам. Максім Багдановіч як паэт перш за ўсе адметны тым ,што прывіў беларускай літаратуры эстэтычныя якасці,  якіх яна дасюль не мела .Ён шукаў прыгожае ва ўсіх сферах чалавечага быцця. Ён разумеў неадольнасць хараства, якое падпарадкоўвае і змяняе нават самую будзённую рэчаіснасць.Праблемы прызначэння мастацтва, красы як сутнасці мастацтва, характэрны для творчасці Багдановіча.  Гэтыя праблемы найбольш ярка і выразна паказаны паэтам у апавяданні “Апокрыф”. У спрэчцы з Хрыстом святы Пётр спрабуе акрэсліць мэты мастацтва. Ён згаджаецца на прысутнасць песні (мастацтва ) ў жыцці чалавека, але адначасова абмяжоўвае яе ролю :” …няхай жа у песнях будуць думкі добрыя і паўчаючыя каб, апроч красы, меўся і іх спажытак чалавеку “. Але Хрыстос не прымае такі падыход, ён разумее неабходнасць і самакаштоўнасць красы. Ен кажа :” …няма красы без спажытку ,бо сама краса і есць той спажытак дзеля душы “.

Менавіта пра красу мы будзем  весці гаворку сёння. Пра ўвасабленне гэтай красы і гармоніі прыроднага і  духоўна –чалавечага ў паэтычным радку. І пра чалавека, які здолеў гэта зрабіць.

Максім быў другім дзіцём у сям’і: ён  нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску на Траецкай Гары. Вуліца тады называлася Аляксандраускай. Тут,  на гэтай Мінскай вуліцы, жыла сям’я Багдановічаў - бацька будучага паэта Адам Ягоравіч, маці Марыля Апанасаўна. Бацькіпаэта быліінтэлегентнымі, высокаадукаванымі людзьмі.  Адам Яторавіч Багдановіч- педагог, дэмакрат па cваixперакананнях, усё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню культуры iбыту народа, вуснай народнай творчасці .Maцi- Марыля Апанасаўна Мякота - працавала настауніцай, любіла літаратуру, нават сама спрабавала пісаць апавяданні.

Аднак, у Мінску сям’я Багдановічаў пасля нараджэння сына Максіма жыла  толькі паўгода. Ранняе маленства Максіма прайшло у Гародні, куды Адам Ягоравіч  і Марыля Апанасаўна пepaеxaлiў чэрвені 1892 г. 3-за хваробы  Адам Ягоравіч прымушаны быў пакінуць настауніцкую працу iпаступіць на службу у Гродзенскі сельскагаспадарчы банк. У Адама ЯгоравічаiМарылiАпанасаўны было чацвёра дзяцей  .Сын Леў iдачка Ніна  нарадзіліся ужо ў  Гародні.

Будучы паэт , такім чынам,  правёў  у Гародні  першыя пяць  гадоў свайго жыцця Тут, у  Гародні, хлопчык спазнаў вялікае гора: смерць  Maцi. Яна памерла на дваццаць восьмым годзе жыцця ад сухотаў. Страта маці — дарагога iлюбімага чалавека, вострым болем адбілася у сэрцы Максіма пакінула ў  яго дзіцячай душы, а пазней  у творчасці глыбокі след.

Хвалююць сэрца нам дзявочыя  пасгаці.
I душы мацярэй нас могуць чараваці:
Вышэйшая краса — у ixзлітнасці жывой!
Артысты - маляры схіляліся прад ёй.
Жадаючы з,явіць цераз свае халсціны
Пачуцці  мацеры ў вобліку дзяўчыны.
Красы тэй сімвалам, Маць – Дзева, стала ты. -
І  глянулі твае  з-пад пэндзаляў чэрты.
3 таёмным трэпетам на іх я пазіраю.
А сэрца ўсе імкнеда бацькаўскага краю.
Мінулае свае прыпамінаю я!
  

У кастрычніку 1896 года пасля смерці сям’я пераехала ў  Ніжні  Ноўгарад Нябожчыцу маці  на першым часе замяніла сястра Адама Ягоравіча. Марыя Ягораўна, потым яго другая жонка Аляксандра Паўлаўна Волжына, якая была роднай сястрой  Максіма Горкага. 

Маліноўская Дар’я. Самай важнай падзеяй у жыцці Адама Ягоравіча было яго блізкае знаёмства з вялікім рускім пісьменнікам Максімам Горкім, якое хутка перарасло ў сардэчную дружбу. Адам Багдановіч і Максім Горкі часта сустракаліся, гаварылі пра літаратуру і мастацтва, фальклор, вялі размовы на грамадскія і філасофскія тэмы. Максім Горкі да апошніх гадоў вельмі высока цаніў Адама Ягоравіча Багдановіча як навукоўца, дапамагаў яму ў выданні прац, а часам і матэрыяльна. Як рэліквію сям’і Багдановічаў з 90-х гадоў мінулага стагоддзя захоўваўся падарунак М. Горкага – рэпрадукцыю вядомай “Сіксцінскай мадонны” Рафаэля Санці. Гэта знайшло адбітак і ў творчасці Максіма Багдановіча, які ў сваім знакамітым вершы “Вераніка” пісаў:

І мела дзеўча выгляд маці,
Калі тады ка мне яна,
Трывожнай ласкаю паўна,
Схілілася, як да дзіцяці,
Зіяючы переда мной
У новай пекнасці жывой,
У тэй, што з постаццю дзяўчыны
Злівала мацеры чэрты.
О, як прыгожы – дзіўны ты,
Двайной красы аблік ядыны!
Ажыў у ім твой вечны цэль,
Мадонн тварыцель, Рафаэль!

У адзінаццаць гадоў Максім Багдановіч паступіў у першы клас Ніжагародскай гімназіі. У школьныя гады Багдановіч не расставаўся з кнігамі, шмат чытаў. За гэта сябры-гімназісты называлі яго Максімам Кніжнікам. Вельмі ён любіў паэзію, музыку, народныя песні і казкі. З рускіх паэтаў захапленне выклікалі ў яго творы Пушкіна, Лермантава, Цютчава, Фета і Блока. З гімназічнага навучання Максім Багдановіч вынес цягу да антычных літаратур – рымскай і грэчаскай, захапленне лацінскай мовай, неблагое веданне французскай і нямецкай.

У Ніжнім Ноўгарадзе жылі дзве яго цёткі – Марыя і Магдалена, сем’і  Галавнаў і Гапановічаў, у асяроддзі якіх панаваў беларускі дух і жыла непасрэдная цікавасць да Беларусі. Сястра Адама Ягоравіча Магдалена Гапановіч, па яго словах, “была носительницей традиций рода”, шанавала беларускія песні, казкі, крылатыя выразы свайго народа – прамаўкі, прыказкі. Так што першая школа “беларусікі” будучага паэта тут, у яго цётак.

Сам Адам Ягоравіч не надта верыў у беларускую справу. Яго інтарэс да беларускай зямлі насіў пераважна этнаграфічны характар.

У Ніжнім Ноўгарадзе бачым пачатак драмы, якая пралегла паміж Адамам Ягоравічам і Максімам. Максім захапляўся Беларуссю, яе гісторыяй. Бацька ў беларускую ідэю не верыў, не лічыў беларусаў народам, а мову беларускую прымаў за “наречие”. Таму і да заняткаў сына “беларусикай” Адам Ягоравіч адносіўся з паблажлівай усмешкай. Таму і сына, вялікага беларускага паэта, бацька не разгледзеў.

Ой, чаму я стаў паэтам
У нашай беднай старане?
Грудзі ныюць, цела вяне,
А спачыць ня можна мне:
Думкі з розуму ліюцца,
Пачуцьцё з душы бяжыць...
Мо за імі кроў палыне
 І тады ўжо досі жыць!

І яшчэ адно, можа, самае галоўнае: бацька Максіма жэніцца,праўдзівей,пачынае жыць грамадзянскім шлюбам з роднай сястрой  першай жонкі – Аляксандрай Апанасаўнай. Максім не змог ухваляць трохразовую жаніцьбу бацькі, асабліва зараз з роднай сястрой маці. Гэтага ён так і не змог дараваць ні бацьку, ні Аляксандры Апанасаўне. Усіх, у Максіма было дзесяць сясцёр і братоў. Яны нараджаліся і паміралі. Вялікага дастатку ў доме асабліва не было. Сям’я жыла беднавата. Рэдка ў хаце былі і госці. Але, нягледзячы на такія няпростыя жыццёвыя абставіны, Максім-Кніжнік пісаў свае бессмяротныя вершы.

Моцным ударам для Максіма была смерць старэйшага брата Вадзіма ў 1908 годзе, які памёр ад тых жа сухотаў. Пасля смерці маці для Максіма быў надзвычай  моцны і балючы ўдар. Максім страціў брата-сябра. А ў яго самога пачалі праяўляцца прыкметы сухотаў. Можна было думаць пра несправядлівасць лёсу, які забіраў у паэта самых дарагіх, блізкіх людзей, але менавіта ў гэты час Максім вельмі шмат піша. У “Нашай Ніве” друкуецца сімвалічнае апавяданне “Музыка” (зачытваецца са стэнда ўрывак).

Яраслаўскі перыяд жыцця Максіма Багдановіча – гэта ўжо час актыўнай творчасці паэта, узвышэнне яго і як мастака слова, і яккрытыка, хаця гэта быў і самы драматычны адрэзак яго жыцця. Бацька не падтрымаў яго намеру паступіць на філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, куды малады таленавіты паэт быў рэкамендаваны самому акадэміку Шахматаву.Матывацыя наступная: сын Леў – выдатны матэматык і яму трэба абавязкова паступіць у Маскоўскі ўніверсітэт, а Максіму не падыходзіць пецярбургскі клімат. Максім, сапраўды к таму часу быў хворы на сухоты, але ён, як на крылах паляцеў бы ў Пецярбург, бо там любімая справа яго жыцця. Скончыўшы ў 1911 годзе Яраслаўскую гімназію Максім  паступіў не ў вельмі любы яго сэрцу яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. Сваю крыўду адкрыта бацьку сын не выказваў, але ў сям’і пачалося адчуджэнне. Максім замкнуўся ў сабе, мэта яго жыцця ўжо акрэслілася выразна, і ён пачынае жыць толькі яе здзяйсненнем:

Даўно ўжо целам я хварэю,
І хвор душй,-
І толькі на цябе надзея,
Край родны мой!    

Валчэцкая Паліна. Гады, праведзеныя ў Яраслаўскім ліцэі, - перыяд росквіту таленту Багдановіча. Толькі пра гэты росквіт у Яраслаўлі ніхто не толькі ніхто не ведаў, але нават не здагадваўся. У тым ліку і бацька, Адам Ягоравіч, які ганарыўся сваей праніклівасцю і ўсёведаннем. І тым часам “прамаргаў” уласнага геніяльнага сына.

У кароткім прамежку часу паміж гімназіяй і ліцэем у жыцці Багдановіча адбылася падзея, якая нечакана сагрэла і ўсцешыла яго, глыбока засмучанага сваім вымушаным адрачэннем ад будучыні, да якой імкнуўся усёй душой: летам 1911 г. ён наведаў Вільню, цэнтр тагачаснага “беларускага адраджэння” і правёў там больш за два месяцы. “Далёкая загадкавая Радзіма” упершыню з’явілася Максіму ва ўсёй рэальнасці народнага побыту, ва ўсёй нягучнай і сумнай сваёй красе.

Вярнуўшыся ў Яраслаўль, Багдановіч з яшчэ большым захапленнем аддаўся самастойным заняткам у галіне ўсё той жа “беларусики” і ­– шырэй – агульнаславянскай гісторыі і літаратуры.

Восенню 1916 г., разлічыўшыся з нямілай і нуднай юрыспрудэнцыяй, сяк-так  скончыўшы ліцэй, Багдановіч прыязджае ў Мінск, дзе ўладкоўваецца на службу ў губернскую харчовую камісію. Адначасова ён – актыўны дзеяч Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. Часта выступае перад моладдзю, задумвае хрэстаматыю для пачатковай школы, многа піша.

Але пагібельная хвароба, якая ўвагнала ў магілу яго маці і старэйшага брата, прымушае кінуць усё – планы, справы, сяброў: у лютым 1917 года Багдановіч едзе ў Ялту.

Надзеі на папраўку амаль не было: ён  гэта  ведаў добра. І ўсё ж паехаў. Можа, нават і таму, каб хоць трохі супакоіць сяброў. Дзіўная рэч: за ўсе іхнія клопаты ён мог аддзячыць хіба што згодай на гэтую паездку. Ён надта не любіў усялякіх клопатаў аб сабе. 

Усё ў жыцці мне даўно ўжо абрыдла,
З сэрца знікла і злоба і жаль,
Не падымуцца больш мае скрыдлы,
Не ўмчусь я ў сінюю даль.
Нудна льюцца, марудны і серы,
Каламутнымі хвалямі дні
Ой, чаму жа надзеі і веры
Пагасіў у душы я агні?

 
Памер ён на досвітку 12 мая 1917 года, і рукі чужых людзей, якія пахавалі яго тут жа, на Ауткінскіх могілках, непадалёк ад дачы Чэхава, напісалі на магільным крыжы: “Студэнт Максім Адамавіч Багдановіч”.

Сярод папер, што засталіся пасля нябожчыка, былі знойдзены матэрыялы для беларускага буквара, над якім ён, мабыць, працаваў у апошні час. І ліст да бацькі, чамусьці не адасланы: “Здароў,стары верабей. Маладому вераб’ю блага”. А на крэсле ля самага ложка – кніга, і на ёй кароткі, у адну страфу, верш, перадсмяротнае прызнанне, бадай, адзінае ў сваім родзе ва ўсёй сусветнай паэзіі: 

У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты. 

Багдановіч гаворыць пра сваю, на жаль, адзіную кнігу, якую ён паспеў выдаць: пра зборнік “Вянок”, што ўбачыў свет у 1913 годзе, г. зн. за чатыры гады да гэтага трагічнага мая – вось як доўга жыло ў ім пачуццё аўтарскай радасці і здзіўлення перад кнігай, пачуццё яе дзіўнай улады над сабой, ужо асуджаным… 

Максім Багдановіч… Толькі тады, калі ўспрымаеш сэрцам усю яго дасканалую, чуйную паэзію, зразумееш мудрыя словы Антона Навіны: “І як у летні гарачы дзень у крыштальна чыстай крынічнай вадзе асьвяжаецца наша цела, так асьвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча”. Сапраўды, нібы паступова ўваходзім у чыстую, прахалодную і незнаёмую раку, і чым далей уваходзім у яе, тым з большай няўрымслівай радасцю і хваляваннем б’ецца сэрца, тым наймацнейшую гарманічную сувязь з Жыццём, з усім Сусветам усведамляеш. 

Жывеш не вечна, чалавек, -
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло!
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай. 

Жызнеўская Анастасія. “Нашто каласы, калі няма васількоў?” – гаворыць паэт у “Апокрыфе” вуснамі Хрыста. І мы разумеем гэта так: нішто не мае ў гэтым свеце каштоўнасці , калі яно не азорнае святлом духоўнасці; не стане чалавек асобаю, калі ў яго няма ніякіх духоўных патрэбаў і цягі да Прыгожага, да мастацтва. Бо жыццё без мастацтва, без паэзіі (васількоў) – не жыццё. “Добр быць коласам, - сцвярджае М.Багдановіч,- але шчасліў  той ,каму дадзена быць васільком”

Не кожнаму даецца гэты высокі дар ,так, але быць адухоўленым чалавекам можа і павінен кожны.

“Хто аднойчы адкрые для сябе Багдановіча, той адкрые яго назаўсды, -  усхвалявана піша Ніл Гілевіч. – І назаўсёды зробіць своёй любоўю. Той застанеццы навек у палоне нязгаданых чараў яго паэзіі і будзе зноў і зноў вяртацца да яго радкоў і спыняцца перад імі, нямеючы як перад цудам”

Р.Бярозкін адзначаў: ”Прыгожае, эстэтычнае ў Багдановіча – не спосаб ухіліцца ад супярэчнасцей жыцця. Прыгожае- форма яго, паэтава, бытовання ў рэальным свеце, і, магчыма, не адна з многіх , а галоўная, асноўная форма”

 “ Маёвая песня”

Па-над белым пухам вiшняў,
Быццам сiнi аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
Сінякрылы матылёк.

Навакол ўсё паветра
Ў струнах сонца залатых, —
Ён дрыжачымi крыламi
Звонiць ледзьве чутна iх

I лiецца хваляй песня —
Цiхi, ясны гiмн вясне.
Цi не сэрца напявае,
Навявае яго мне?

Цi не вецер гэта звонкi
Ў тонкiх зёлках шапацiць?
Або мо сухi, высокi
Ля ракi чарот шумiць?

Не паняць таго нiколi,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкi,
Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.

Песня рвецца i лiецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа толькi сам паэт.

Глыбокі след у творчасці і ў душы М.Багдановіча пакінула сястра яго гімназічных таварышаў Рафаіла і Мікалая Какуевых – Аня. Мяркуючы па звестках , што захаваліся, яна была духоўна багатай,шматбакова развітой і вельмі прывабнай, абаяльнай натураю. Дзяўчына вылучалася той самай неўміручай Жаноцкасцю – у найлепшым, найвышэйшым сэнсе гэтага слова! – разгадаць таямніцу якой намагаўся Максім Багдановіч. Якраз ёй быў прысвечаны вядомы поэтычны цыкл “Мадонны” – самыя запаветныя і дарагія Максімавы думкі, самае светлае, што калісь нараджалася ў яго. І менавіта яна, Аня, з’явілася правобразам галоўнай гераіні вершаванага апавядання “Вераніка”.

Так, Аня Какуева несумненна ўзбагаціла паэтычную творчасць Максіма Багдановіча, надала ёй незвычайную шчырасць і глыбіню , і без яе не было б многіх высокамастацкіх твораў. Яна была не толькі тым высокім ідэалам адухаўлёнасці і прыгажосці душы, які паэт шукаў у жыцці, але і натхніла  на стварэнне аднаго з самых дасканалых лірычных твораў – “Раманса”.З часам гэты “Раманс”, як і любыя поэту валошкі , зрабіўся светным сімвалам самой Беларусі і папулярнай песняй “Зорка Венера”

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

Да гэтай лірычнай і зорнай тэмы належыць і “Трыялет”, напісаны ў 1913 г., праз год, як Аня Какуева паехала з Яраслаўля на вучобу і Максім застаўся адзін: 

“Трыялет”

Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
I трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.

У гэтым “Трыялеце” пачуцце закаханага лірычнага героя выказана па-мастацку віртуёзна і па-французску галантна .

Краса і гармонія прыроднага і духоўна-чалавечага – лейтматыў творчасці М.Багдановіча.

Сваей любоўнай лірыкай Максім Багдановіч узбагаціў не толькі паэзію, але і культуру чалавечых пачуццяў .   

Усё праходзе – і радасць , і мукі
Але будзеш мне помніцца ты, -
Броўкі цёмныя, вузкія рукі
І галоўкі радок залаты   

Паэт самастойна і мэтанакіравана вывучаў гісторыю развіцця замежнай культуры.Каб дасягнуць агульна-еўрапейскага ўзроўню, мастак настойліва працаваў над кожным вершам, удасканальваў яго форму, каб яна перадавала ўсе задумы і пачуцці .Багатыя магчымасці матчынай мовы ён паказаў, выкарыстоўваючы такія вытанчаныя сусветныя літаратурныя формы ,як пентаметры, санеты, трыялеты, рандо, актавы і тэрцыны.

Максім Багдановіч узняўся да еўрапейскага ўзроўню паэтычнай практыкі і выявіў у свёй творчасці вобразную гнуткасць  і музычнае шматгалоссе беларускай мовы.

У Максіма Багдановіча многа такіх вершаў , у якіх тоіцца штосьці нявыказанае ці не да канца выкананае , як бы ахінаючы іх загадкавасцю і таямнічасцю . Паэт выбірае найчасцей вечар , ноч і такія карціны, якія як бы заклікаюць да роздуму про бясконцасць,тайну Сусвету і мімалётнасць, кароткасць жыцця на зямлі.

Так, у паэта, існуе думка: хачам навесці парадак на зямлі , палепшыць жыццё , а тым часам нават не ведаем, што яно такое, на чым грунтуецца, якія мое мэты?

Меню раздела