25 мая 2014г. гурткоўцы кабінета-музея Максіма Багдановіча і вучні 7-ых класаў ушанавалі памяць славутага сына беларускай зямлі Максіма Багдановіча.

Каля помніка Максіму Багдановічу ў гэты дзень сабралася шмат людзей: навукоўцы, музейныя супрацоўнікі, пісьменнікі, паэты, мастакі, спевакі, даследчыкі творчасці паэта, студэнты, вучні. Успаміналі паэта, яго жыццё-подзвіг у імя Радзімы, чыталі творы Максіма, спявалі песні на яго бессмяротныя вершы і творы, прысвечаныя паэту.

Напрыканцы да помніка былі ўскладзены кветкі, як даніна павагі таленавітаму паэту і сапраўднаму грамадзяніну.

І сёння па-надзённаму, як наказ маладому пакаленню гучаць радкі паэта:
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.