220117, г. Минск, ул. Голубева, 29 Тел./факс: (017) 207-95-26, 207-95-26 gymn10@minsk.edu.by

Кабінет-музей М. Багдановіча

Амаль 18 гадоў назад, а менавіта першага верасня 1997 года, у Дзень ведаў, урачыста адкрыўся кабінет-музей Максіма Багдановіча. У ім размешчана каштоўнейшая экспазіцыі аб жыцці і творчасці выдатнага паэта і вялікага патрыёта нашай Радзімы.

На базе кабінета-музея Максіма Багдановіча пастаянна працуе гурток “Савет кабінета-музея”. Уся праца вядзецца ў наступных накірунках: арганізацыйныя мерапрыемствы, вучэбна-тэматычная работа, сувязь з навучальнымі ўстановамі, грамадскасцю, бацькамі, метадычная і выхаваўчая работа,  пазнавальныя мерапрыемствы.

Згодна планаў работы кабінета-музея Максіма Багдановіча ствараюцца ўмовы для:

  • развіцця цікавасці да дасканалага вывучэння жыццёвага і творчага шляху зоркі беларускай паэзіі Максіма Багдановіча;
  • раскрыцця творчых здольнасцей і фарміравання патрэбнасці асобаснага росту і самаадукацыі вучняў гімназіі;
  • станаўлення і развіцця духоўнага свету вучняў на аснове ўліку індывідуальных здольнасцей і асаблівасцей;
  • выхавання пачуцця павагі да творцы, любоў да паэзіі, адчування гонару за свой народ і яго багатыя духоўныя набыткі.

На базе кабінета-музея Максіма Багдановіча праводзяцца сапраўдныя святы паэзіі: традыцыйны штогадовы паэтычна-песенны вянок па творах паэта, прысвечаны нараджэннню паэта.

Музейныя заняткі ў кабінеце-музеі – адна з цікавых і пазнавальных форм работы:

Творчыя сустрэчы з паэтамі, пісьменнікамі, якія сваім талентам выхоўваюць любоў да роднай мовы, гонар за сваю Бацькаўшчыну. Неаднаразовымі гасцямі кабінета-музея, вучняў гімназіі былі:паэты С.Панізнік,Ул.Скарынкін,А.Бяляцкі, пісьменніца В.Іпатава, паэт-бард Э.Акулін і іншыя. Частым госцем гімназістаў з’яўляецца дзіцячая пісьменніца, творы якой вывучаюцца ў школьнай праграме, аўтар фантастычных апавяданняў “Казкі астранаўтаў” , Раіса Андрэеўна Баравікова.

Шосты школьны дзень – дзень, калі можна не толькі цікава правесці час, але і шмат даведацца пра сваю Радзіму ў незвычайнай і захапляльнай форме: віктарыны, малюнкі,прэзентацыі, інтэрактыўныя гульні, калажы і г.д. “Я люблю Беларусь”.

Больш за дзесяць гадоў доўжыцца супрацоўніцтва кабінета-музея Максіма Багдановіча з артыстамі Беларускай дзяржаўнай філармоніі: майстрам паэтычнага слова, лаўрэатам нацыянальных і ўсесаюзных конкурсаў Зінаідай Уладзіміраўнай Феакціставай, Святланай Старадзеткай, Аленай Лузан, Аленай Маслоўскай. Шматгадовае і плённае супрацоўніцтва садзейнічае выхаванню ў вучняў павагі да культурнай спадчыны сусвету, гістарычнай і духоўнай агульнасці славянскіх народаў, а галоўнае – развіцця ў вучняў нацыянальнага гонару і грамадзянскай самасвядомасці.

Усе праграмы “Песняры роднага краю” з цыкла літаратурна-музычных праграм для вучняў, якія падрыхтаваны артыстамі, накіраваны на выхаванне ў падрастаючага пакалення патрыятызма, пачуцця гонару за нашу краіну і яе лепшых сыноў, развіццё сацыяльнай і творчай актыўнасці вучняў. Асабліва запомніліся вучням і настаўнікам праграмы “Ён быў паэт…” (аб жыцці і творчасці Максіма Багдановіча), “Пілігрым” (прысвечана выдатнаму паэту XIX стагоддзя Адаму Міцкевічу), “Песня пра долю” (па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа), “Ягадны хутар” (па творах Яўгеніі Янішчыц), “Прайсці праз вернасць” (монаспектакль да стагоддзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка) і іншыя.

Гурткоўцамі, якія адказваюць за метадычную работу, пастаянна падбіраецца матэрыял і арганізоўваюцца выставы да знамянальных дат жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, а таксама да юбілейных дат беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Так, толькі за навучальны год было арганізавана і праведзена шэраг выстаў, прысвечаных юбілейным датам:

  • 75-годдзю з дня нараджэння Анатоля Грачанікава;
  • 80-годдзю з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка;
  • 65-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц;
  • 90-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Анатоля Вялюгіна;
  • “Творы дзяцінства” (115-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова і 110-годдзю з дня нараджэння  Алеся Якімовіча);
  • 120-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова і інш.

Самымі разнастайнымі формамі работы адзначаюцца Дні Памяці Максіма Багдановіча: паэтычныя хвілінкі і “радасныя дыктанты”:

 

Стала добрай традыцыяй у гурткоўцаў кабінета-музея, 25 мая, у дзень ушанавання памяці Максіма Багдановіча, калі каля помніка паэту збіраецца шмат людзей: навукоўцаў, музейных супрацоўнікаў, пісьменнікаў,паэтаў, мастакоў, спевакоў. студэнтаў, таксама ўшаноўваць памяць славутага сына беларускай зямлі, аддаваць даніну павагі таленавітаму паэту і грамадзяніну.

Гурткоўцы ўдзельнічаюць у розных гарадскіх конкурсах, якія прысвечаны творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, знамянальным падзеям гісторыі і культуры нашай беларускай зямлі.

Распаўсюджанай формай работы кабінета-музея з’яўляюцца шматлікія праекты. Яны даюць магчымасць паглыбіцца ў гісторыю сваёй краіны, даведацца аб тым, як жылі нашы продкі. Выхаваўчая мэта праведзенай пошукавай дзейнасці  заключаецца ў тым, каб не гублялася повязь часоў і людзей, каб мацнела цікавасць да сямей, на якіх трымаецца род. А гэта залежыць ад таго, што будуць ведаць сённяшнія дзеці пра сваіх продкаў, а значыць і пра  свой народ. І чым больш грунтоўныя будуць гэтыя веды, тым дабрэйшымі, разумнейшымі, сумленнейшымі вырастуць нашы дзеці.

На базе кабінета-музея ўвесь час пашыраюцца і паглыбляюцца веды усіх вучняў гімназіі па творчасці М.Багдановіча, дзякуючы экскурсіям, традыцыйныя літаратурным імпрэзам, інсцэніроўкам

Меню раздела