220117, г. Минск, ул. Голубева, 29 Тел./факс: (017) 342-95-26, 342-95-26 gymn10@minsk.edu.by
Версия для слабовидящих

Архив новостей

20.02.2020
Ўрокi-прысвячэнні

20 лютага ў кабінеце-музеі Максіма Багадановіча прайшлі Ўрокi-прысвячэнні народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну ( з нагоды 85-годдзя да дня нараджэння). “Пачуй…”     - назва была абрана не проста так…

      

Вось ужо шэсць гадоў , як няма з намі сапраўднага чарадзея беларускай паэзіі, славутага мастака роднай мовы, чалавека, які пры жыцці стаў легендай, але жывуць і будуць жыць яго вершы, яго поўныя любові да Бацькаўшчыны словы, яго пяшчотныя радкі і лісты, адрасаваныя сваёй Матулі, яго бязмежная захопленасць светам і людьмі, яго бессмяротныя “МАЛЕННІ і НЕРУШЫ”:

      

НЕРУШ ранішні –
роднае слова,
Мне шукаць цябе,
покуль гляджу,
Пад зялёным крылом верасовак,
Пад крысом і спякоты й дажджу…

Меню раздела